10 лiстапада 2026, aўторак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спалохаўся

1
Лукашэнка спалохаўся

Тэрміны будаўніцтва вежаў сотавай сувязі ў Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай перанесеныя.

Новыя вежы LTE (4G), якія пачалі будаваць у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, што знаходзіцца ў зоне адчужэння ў Гомельскай вобласці, а таксама ў некалькіх населеных пунктах непасрэдна на мяжы з Украінай, пакуль не з’явяцца.

Як заўважыў «Флагшток», тэрміны перанесеныя — пераважна на апошні квартал 2027 года. Раней усе вежы планаваўся ўвесці ў эксплуатацыю ў першым квартале. Гэта аб’екты не толькі ў запаведніку, але і, напрыклад, у Камарыне, Жылічах, Ніжніх Жарах Брагінскага раёна, Сізанах Ельскага раёна, паблізу вёскі Цесны Лоеўскага раёна.

На дадзены момант ступень гатоўнасці вежаў складае ўсё тыя ж 5%. Гэта значыць, што за паўгода працэс будаўніцтва не зрушыўся з этапу афармлення дакументацыі.

Акрамя пераносу тэрмінаў у абноўленым плане змешчана ўдакладненне месца будаўніцтва ў ПГРЭЗ: па дзве вежы ў Хойніцкім і Брагінскім раёнах, яшчэ адна — у Нараўлянскім.

Такая інфармацыя з’явілася пасля абнаўлення планаў развіцця сеткі LTE кампаніі beCloud (СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі»). Гэта кампанія, цесна звязаная з дзяржавай: 51% акцый належыць дзяржаўнай структуры — Нацыянальнаму цэнтру абмену трафікам, а 49% — расійскаму інвестару.

Заўважым, вежы сотавай сувязі ў Беларусі выкарыстоўваюцца расіянамі для навядзення «Шахедаў». СМІ паведамлялі, што Украіна перыядычна выводзіць іх з ладу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲