10 лiстапада 2026, aўторак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паляцеў у Маскву

6
Лукашэнка паляцеў у Маскву

Сёння ён сустрэнецца з Пуціным.

Лукашэнка раніцай 10 лістапада накіраваўся ў Расію. Афіцыйна гэта называецца «рабочым візітам».

Як паведамляе яго прэс-служба, 11 лістапада ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Маскве. Кіраўнікі краін-удзельніц, як заяўлена, будуць абмяркоўваць «пытанні дзейнасці арганізацыі» і «актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі».

У прэс-службе запэўніваюць, што Лукашэнка «падрабязна спыніцца» на пытаннях калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы і выкладзе «пазіцыю Мінска». Якую менавіта, калі знешнепалітычны курс беларускага рэжыму даўно вызначаецца ў Маскве, застаецца загадкай.

Па выніках саміту плануюць падпісаць каля двух дзясяткаў дакументаў.

Галоўнай падзеяй паездкі, відаць, стане не саміт, а двухбаковая сустрэча з Уладзімірам Пуціным, якая запланаваная на 10 лістапада. Пра што менавіта будуць гаварыць два дыктатары, як заўсёды, раскажуць толькі тое, што палічаць патрэбным паказаць на камеру.

Прыкметна, што прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян 11 лістапада накіруецца ў Турцыю для ўдзелу ў 31-й Канферэнцыі ААН па змяненні клімату. Такім чынам, армянскі прэм’ер прапусціць саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які ў той жа дзень адбудзецца ў Маскве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲