У расійскіх рэгіёнах зноў увялі масавыя абмежаванні на продаж бензіну
1- 10.11.2026, 10:18
- 1,080
Дэфіцыт паліва вярнуўся.
Некаторыя рэгіёны Расіі сутыкнуліся з дэфіцытам паліва і былі вымушаныя ўвесці абмежаванні на продаж на фоне таго, што Украіна ўдарыла па васьмі буйных нафтаперапрацоўчых заводах за апошнія дзве тыдні, піша Reuters.
Украіна ўзмацніла атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы пасля 30 кастрычніка, калі абвешчанае прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам энергетычнае перамір’е паміж Кіевам і Масквой так і не ўступіла ў сілу.
У прыватнасці, уначы 9 лістапада Украіна ўдарыла па другім паводле велічыні нафтаперапрацоўчым заводзе Расіі ў горадзе Кірышы.
Цяпер у Рэспубліцы Карэлія на гарадскіх запраўках «Раснафты» вадзіцелі змогуць набыць не больш за 30 літраў бензіну або 50 літраў дызпаліва. На загарадных трасах ліміт — 50 літраў для бензіну і 200 літраў для дызпаліва. Продаж у каністрах не вядзецца. Падобныя абмежаванні ўведзены ў Бураціі, Забайкальскім краі і Навасібірскай вобласці.
Ліміты ўведзены таксама ў Ніжагародскай, Архангельскай, Пензенскай і Краснаярскай абласцях.
Падобныя абмежаванні на продаж гаручага ўводзіліся ў розных рэгіёнах Расіі летам з-за папярэдняй буйной хвалі ўкраінскіх атак, а таксама з-за высокага попыту ў летні перыяд.
Reuters адзначае, што падобныя атакі не толькі ствараюць праблемы на ўнутраным рынку Расіі, але і ўскладняюць пагадненне паміж Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам, у межах якога Расія павінна пастаўляць гаручае ў ЗША і на сусветны рынак у цэлым.