10 лiстапада 2026, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фальшыўка»: Трамп паскандаліў з журналістам з-за пытання пра Пуціна і Украіну

3
«Фальшыўка»: Трамп паскандаліў з журналістам з-за пытання пра Пуціна і Украіну
Дональд Трамп
Фота: Getty Images

Прэзідэнт ЗША раскрытыкаваў тэлеканал.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў тэлеканал MS NOW пасля таго, як журналіст гэтага медыя задаў яму пытанне пра дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна ў кантэксце Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю Белага дома.

Увечары 9 лістапада (па мінскім часе) Трамп правёў для журналістаў брыфінг разам з кіраўніком UFC Дэйнам Ўайтам. Падчас выступу ён ужо публічна прапанаваў Ўайту заняць пасаду прэс-сакратара Белага дома, але той адмовіўся, заявіўшы, што палітыка яго не цікавіць.

Адразу пасля гэтага Трамп сам пачаў адказваць на пытанні журналістаў. Адно з іх датычылася вайны ва Украіне.

У прыватнасці, карэспандэнт MS NOW нагадаў, што Трамп асабіста вызначаў Пуціну шматлікія дэдлайны за апошнія 22 месяцы, каб заключыць перамір’е, а таксама непасрэдна сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, аднак кіраўнік Крамля ігнараваў патрабаванні кіраўніка Белага дома.

«Ён што, ваяваў супраць нас?», — адказаў Трамп, пасля чаго пацікавіўся, на якім тэлеканале працуе журналіст.

Даведаўшыся, што карэспандэнт з MS NOW, Трамп заявіў, што гэта фэйкавы тэлеканал з найгоршымі рэйтынгамі. У выніку адказу на пытанне наконт Пуціна так і не было.

«MS NOW — гэта фальшыўка. Гэта падробка. Я не хачу адказваць на ваша пытанне. У MS NOW самыя нізкія рэйтынгі за ўсю гісторыю. Раней гэта быў MSDNC. Гэта адзін з найгоршых тэлеканалаў. Вы фальшывая сетка», — падсумаваў Трамп.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲