14 кастрычнiка 2026, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мелоні нагадала пра Берлінскую сцяну і расійскія танкі

Мелоні нагадала пра Берлінскую сцяну і расійскія танкі
Джорджа Мелоні

Палітык ясна патлумачыла, чаму Італія павінна падтрымліваць Украіну.

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні заявіла, што капітуляцыя Украіны не прынясе міру, а будзе азначаць заваяванне еўрапейскай дзяржавы і вяртанне імперыялізму савецкага ўзору.

Пра гэта яна сказала ў выступленні у парламенце перад самітам лідараў ЕС на гэтым тыдні.

Падтрымка Украіны набліжае мір

Мелоні адзначыла, што падтрымка Украіны не з'яўляецца альтэрнатывай міру, а наадварот — яна з'яўляецца тым, што набліжае гэты мір.

«Капітуляцыя — гэта не мір, гэта заваяванне. Калі б Украіна заўтра перастала абараняцца, як многія спадзяюцца або прапануюць, мы б не атрымалі міру. Мы абмяркоўвалі б акупацыю еўрапейскай краіны і вяртанне імперыялізму савецкага ўзору, які Еўропа ведала на працягу паловы стагоддзя», — заявіла кіраўніца ўрада Італіі.

Я не сумую па расійскіх танках

Яна дадала, што «не сумуе» па тых гадах, калі еўрапейскія краіны пакутавалі ад савецкага панавання.

«Я не сумую па расійскіх танках, што душылі паўстанні ў Празе і Будапешце, і не сумую па Берлінскай сцяне. І ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыя тых, хто абараняе сваю свабоду, можа называцца мірам. Мір, да якога мы імкнёмся і над пабудовай якога працуем, нават коштам страты кансенсусу, — гэта справядлівы мір», — заявіла Мелоні.

Толькі справядлівы мір, дадала яна, можа быць доўгатэрміновым і гарантаваць бяспеку Еўропы і італьянскіх інтарэсаў.

Мелоні таксама заявіла ў сваёй прамове, што пагадненне ЗША з Расіяй аб пастаўках дызельнага паліва з'яўляецца вельмі рызыкоўным рашэннем.

Прэм'ер-міністр Італіі таксама лічыць, што Пуцін удаецца да правакацый у Еўропе, каб адцягнуць увагу ад сітуацыі на полі бою.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲