14 кастрычнiка 2026, Серада, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Трамп гуляе ў «рускую рулетку»

2
Axios: Трамп гуляе ў «рускую рулетку»
Дональд Трамп

Заявы прэзідэнта ЗША могуць пазбавіць рэспубліканцаў большасці ў Кангрэсе.

За тры тыдні да прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў шэраг крокаў на карысць Масквы, што выклікала абурэнне не толькі дэмакратаў, але і прадстаўнікоў уласнай партыі, піша Axios (пераклад — сайт Charter97.org).

Усяго праз пяць дзён пасля размовы з Пуціным Трамп абвясціў пра здзелку па пастаўках расійскага дызелю, пагражаў Украіне зменай кіраўніцтва, абвясціў энергетычнае перамір’е, пра якое Кіеў не ведаў, і адхіліў паведамленні пра дапамогу Масквы Ірану. Пры гэтым расійскія ўдары па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры не спыніліся.

Здзелка па дызелі прадугледжвае змякчэнне санкцый супраць расійскіх паставак. Трамп разлічвае такім чынам знізіць цэны на паліва ў ЗША, аднак аналітыкі сумняюцца, што дадатковыя аб’ёмы істотна паўплываюць на рынак.

Рашэнне выклікала рэзкую рэакцыю ў Кангрэсе. Сенатары-рэспубліканцы назвалі пагадненне «здрадай» і «падарукам нашаму праціўніку», баючыся, што даходы ад продажу паліва дапамогуць Крэмлю фінансаваць вайну супраць Украіны.

Палітычныя рызыкі для Трампа асабліва вялікія напярэдадні выбараў. Паводле апытання YouGov, 81% амерыканцаў, якія галасавалі за яго ў 2024 годзе, ставяцца да Пуціна непрыхільна.

«Выгоды для Расіі відавочныя. Значна менш зразумела, што гэтыя ўступкі даюць амерыканскай бяспецы, еўрапейскім саюзнікам або самому Трампу», — адзначае Axios.

Страта рэспубліканцамі большасці ў Кангрэсе можа паралізаваць заканадаўчую павестку прэзідэнта і адкрыць шлях да новых расследаванняў. Аднак Трамп, паводле ацэнкі выдання, дзейнічае насуперак нарастаючым палітычным рызыкам, кіруючыся ўласнымі інстынктамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲