19 красавiка 2024, Пятніца, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Расейскае камандаванне пачало эвакуацыю з Крыма

67
ГУР: Расейскае камандаванне пачало эвакуацыю з Крыма

Актыўна распрадаецца нерухомасць і вывозяцца сем'і расейцаў.

Акупацыйныя ўлады Расеі пачалі эвакуацыю з часова захопленага Крыма.

Як паведамляе прэс-служба Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны, пра гэта заявіў прадстаўнік ГУР МА Украіны Андрэй Юсаў.

З ягоных слоў, напярэдадні мясцовыя жыхары пачулі на FM-станцыях папярэджанне, што ім трэба рыхтавацца да выезду. Юсаў мяркуе, што папярэджанне тычыцца тых крымчукоў, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі.

«Для таго каб там быў мір і парадак, паўвыспу неабходна дэакупаваць і вярнуць туды законную ўкраінскую ўладу. Уласна, вярнуць Крым у родную ўкраінскую гавань, што абавязкова і адбудзецца неўзабаве. Таму ўсім, хто працуе на Расею, сапраўды найбліжэйшым часам лепш пакінуць тэрыторыю ўкраінскага Крыму», – заявіў Юсаў.

Прадстаўнік ГУР МА Украіны таксама паведаміў, што расейскае камандаванне на паўвыспе і акупацыйная адміністрацыя вельмі актыўна прадаюць нерухомасць і вывозяць свае сем'і з Крыма.

«Але іншым, шарагоўцам кажуць: не хвалюйцеся, усё спакойна, усё пад кантролем... Але гэта ўжо як мэм аб тым, што «спецаперацыя» ідзе паводле плану... Звязаныя з расейцамі сем'і вывозяць, і вельмі актыўна. І гэта нагода задумацца ўсім іншым, хто звязаў свой лёс са злачынным пуцінскім рашысцкім рэжымам. З Крыму лепш з'ехаць, пакуль такая магчымасць ёсць», - рэзюмаваў Юсаў.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках