15 красавiка 2026, Серада, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: ЗША і Іран адмовіліся працягнуць перамір’е

CNN: ЗША і Іран адмовіліся працягнуць перамір’е

Але кантакты працягваюцца.

Вашынгтон афіцыйна не пагадзіўся працягнуць перамір’е з Тэгеранам. Пра гэта паведаміла CNN.

«Злучаныя Штаты афіцыйна не пагадзіліся на падаўжэнне рэжыму спынення агню. Паміж ЗША і Іранам працягваецца дыялог з мэтай дасягнення пагаднення», — сказаў суразмоўца тэлеканала.

Інфармацыю аб адмове ад падаўжэння перамір’я пацвердзіў журналіст Axios Барак Равід са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі таксама заявіў, што «да гэтага часу не пацвердзілася ніводная з здагадкаў пра падаўжэнне спынення агню, а кансультацыі праводзяцца выключна праз пакістанскага пасярэдніка».

Пры гэтым магчымасць падаўжэння тэрміну перамір’я яшчэ разглядаецца, але адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа імкнецца як мага хутчэй дасягнуць патэнцыйнага пагаднення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках