15 красавiка 2026, Серада, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны знішчылі 2 РЛС і склад дронаў акупантаў

1
Украінскія дроны знішчылі 2 РЛС і склад дронаў акупантаў

Удар нанесены па лагістыцы расійскай арміі.

Сілы абароны Украіны 14-га і ў ноч на 15-е красавіка атакавалі шэраг ваенных аб’ектаў захопнікаў. Былі паражаныя РЛС са складу ЗРК С-400, лагістычныя аб’екты і скупчэнні жывой сілы акупантаў, паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.

Былі паражаныя радыёлакацыйная станцыя 96Л6 са складу зенітна-ракетнага комплексу С-400 у вёсцы Краснагорскае на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці і радыёлакацыйная станцыя «Неба-СВУ», размешчаная ў населеным пункце Гвардзейскае ў анэксаваным Крыме.

На часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці воіны ЗСУ таксама білі па складзе боепрыпасаў у раёне населенага пункта Тэрпенне.

Акрамя таго, на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці, у раёне населенага пункта Гірнае, паражаны склад БПЛА. У раёне Марыупаля — цыстэрны з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, а ў наваколлі Рыбінскага і Таполінавага — склады матэрыяльна-тэхнічных сродкаў захопнікаў.

Па скупчэннях жывой сілы праціўніка абаронцы білі ў раёнах населеных пунктаў Іваноўскі і Волфінскі Курскай вобласці РФ, а таксама Краснагорскае Запарожскай вобласці, Бярозавае — Дняпрапятроўскай, Радзінскае — Данецкай вобласці і Алешкі на Херсоншчыне.

Паражаліся і іншыя важныя аб’екты расійскага агрэсара. Страты праціўніка і маштабы нанесенай шкоды ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках