Украінскія дроны знішчылі 12 адзінак тэхнікі РФ на дамбе пад Пакроўскам
2- 15.04.2026, 18:32
- 1,730
Дарога паміж азёрамі стала пасткай для акупантаў.
У сеціве з'явілася відэа, знятае расійскімі вайскоўцамі, якое дэманструе катастрафічныя страты іх падраздзяленняў на Пакроўскім напрамку. Кадры зафіксавалі наступствы дзеянняў украінскіх беспілотнікаў на вузкім і ўразлівым ўчастку фронту.
Захопнікі здымаюць сваю паездку па грунтавай дарозе, якая праходзіць праз дамбу. Гэты лагістычны шлях стаў сапраўднай пасткай для акупацыйных войскаў.
На відэа бачныя рэшткі як мінімум 12 адзінак ваеннай тэхнікі, знішчанай украінцамі.