15 красавiка 2026, Серада, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Парыжа выйграў у дабрачыннай латарэі карціну Пікаса

Жыхар Парыжа выйграў у дабрачыннай латарэі карціну Пікаса

Кошт твора — больш за 1 млн еўра.

Ары Ходара, інжынер і шанавальнік мастацтва, выйграў твор Пабла Пікаса коштам 1 млн еўра ў дабрачыннай латарэі. Пра сваю перамогу ён даведаўся ў аўторак, калі адказаў на відэазванок з аўкцыённага дома Christie's у Парыжы, перадае ВВС.

«Адкуль мне ведаць, што гэта не жарт?» — спытаў 58-гадовы мужчына, калі яму паведамілі, што ён стаў новым уладальнікам твора іспанскага майстра 1941 года.

Паводле слоў арганізатараў, усяго было прададзена больш за 120 000 квіткоў па цане 100 еўра, што дазволіла сабраць каля 11 млн еўра на даследаванні хваробы Альцгеймера.

Гэтая жэрэб'ёўка стала трэцяй па ліку ў дабрачыннай латарэі «Адзін Пікаса за 100 еўра», якая была заснаваная ў 2013 годзе.

Сёлета пераможцу дасталася твор «Галава жанчыны» (Tête de femme) — партрэт, напісаны гуашшу на паперы ў фірмовым стылі Пікаса.

На ёй намаляваная ягоная партнёрка і муза, французская мастачка-сюррэалістка Дора Маар (Генрыэта Тэадора Маркавіч).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках