Лідар гурта «Дай Дарогу» атрымаў правы шкіпера
1- 15.04.2026, 18:04
Музыкант атрымаў правы капітана для кіравання ветразнай яхтай.
Лідар гурта «Дай Дарогу» Юрый Стыльскі навучыўся у Польшчы на шкіпера і атрымаў правы капітана для кіравання ветразнай яхтай. Пра гэта ён распавёў у сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках.
«Сябры, сёння я з гонарам паведамляю, што атрымаў пасведчанне Inshore Skipper ад Міжнароднай асацыяцыі ветразнага спорту (ISSA). Гэта новая хваля ў маім жыцці, і я шчаслівы, што ўсё ідзе патрэбным курсам», — напісаў Стыльскі.
Таксама ён з гумарам прапанаваў новую форму звароту: «Адныне вы можаце зваць мяне — мой капітан!»
Сертыфікат ISSA Inshore Skipper дае права самастойна кіраваць ветразнай або маторнай яхтай, а таксама браць яхту ў чартар (арэнду) па ўсім свеце.