Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства 230 чалавек
2- 15.04.2026, 18:14
- 2,984
Сярод новых грамадзян — людзі з 19 краін.
Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, ён падпісаў указ аб наданні беларускага грамадзянства 230 асобам.
Сярод новых грамадзян — людзі з 19 краін, у тым ліку з Расіі, Малдовы, Казахстана, Арменіі, Сірыі, Латвіі, Турцыі і іншых дзяржаў. Найбольшая частка — выхадцы з Украіны.
Таксама адзначаецца, што сярод новых грамадзян ёсць 13 непаўналетніх. Усе яны жылі ў Беларусі не менш як пяць гадоў, валодаюць адной з дзяржаўных моў і працуюць у розных сферах.
Большасць з іх занятыя ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі і адукацыі.
Адначасова частцы заяўнікаў у грамадзянстве было адмоўлена — гаворыцца, што гэта тыя людзі, якія парушалі законы Беларусі.