Долар і еўра пайшлі ўверх
- 8.09.2026, 14:30
- 1,012
Расійскі рубель таннее.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 верасня выраслі курсы долара, еўра і юаня. Расійскі рубель, наадварот, крыху патаннеў.
Долар дадаў 0,18% і падняўся да 3,072 рубля. Еўра падаражэў на 0,18% — да 3,5685 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,04% — да 3,5698 рубля за 100 расійскіх рублёў. Юань вырас на 0,32% — да 4,6048 рубля за 10 юаняў.