3 верасня 2026, Чацвер, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі «перасадзіў» гульцоў КХЛ з самалётаў на аўтобусы

5
Зяленскі «перасадзіў» гульцоў КХЛ з самалётаў на аўтобусы

Кантынентальная хакейная ліга дамовілася з аўтобуснымі кампаніямі на выпадак адмены рэйсаў з-за атак БПЛА.

Кантынентальная хакейная ліга (КХЛ) напярэдадні новага сезона правяла сустрэчу з кіраўнікамі клубаў, на якой абмеркавалі праблему лагістыкі. Пра гэта ў інтэрв’ю «Коммерсанту» распавёў прэзідэнт КХЛ Аляксей Марозаў.

Таксама ліга арганізавала ў Екацярынбургу семінар для супрацоўнікаў службаў бяспекі каманд, дзе, сярод іншага, абмеркавалі нюансы ўзаемадзеяння з сілавымі структурамі. «У нас ёсць аператыўны штаб, які на сувязі з клубамі ў рэжыме 24 на 7. Калі нешта адбываецца на арэне, у дарозе, клубы адразу могуць праінфармаваць нас»,— сказаў Аляксей Марозаў.

Паводле яго слоў, КХЛ не застрахаваная ад пераносаў і прыпынення матчаў. Спадар Марозаў заявіў, што ліга будзе «імкнуцца рабіць усё, каб матчы не зрываліся, каб каляндар быў вытрыманы». «Алгарытм такі: дзяжурны прызначае адказнага за праблему ў залежнасці ад таго, у чым яна палягае. Мы разам з клубамі выпрацоўваем меры для яе вырашэння»,— падкрэсліў ён.

Таксама прэзідэнт КХЛ адзначыў, што ў выпадку адмены або затрымак рэйсаў з-за атак БПЛА хакейныя клубы могуць «аператыўна звязацца» з аўтобуснымі кампаніямі, з якімі ліга «прапрацавала пытанні супрацоўніцтва».

У мінулым сезоне матч рэгулярнага чэмпіянату паміж «Сочы» і маскоўскім ЦСКА быў прыпынены пасля першага перыяду, а затым адменены з-за паўторнага абвяшчэння рэжыму атакі БПЛА на тэрыторыі Сірыуса і Сочы. Пазней КХЛ прыняла рашэнне дагуляць сустрэчу ў Маскве. Па той жа прычыне была прыпыненая гульня з ніжагародскім «Тарпеда», аднак праз некалькі гадзін яе аднавілі.

Нагадаем, 1 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра «закрыццё неба» над Расіяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках