21 верасня 2026, панядзелак, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага

Анджэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага
Фота: Беларуская служба Польскага радыё/Facebook

Мемарыял усталяваны на ўласныя сродкі журналіста.

Беларускі журналіст Анджэй Пачобут стаў ганаровым сябрам Таварыства Яна Карскага ў Любліне і адкрыў Камень памяці Яна Карскага, усталяваны на яго ўласныя сродкі, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Ён знаходзіцца каля Дуба памяці, пасаджанага ў 2014 годзе да 100‑годдзя з дня нараджэння Яна Карскага. Падчас цырымоніі Анджэй адзначыў важнасць постаці Яна Карскага — чалавека, які імкнуўся данесці да свабоднага свету праўду пра нацысцкія злачынствы і генацыд на акупаваных тэрыторыях.

«Часам ты кажаш праўду, а табе не вераць. Усё гэта, вядома, вельмі важна для мяне», — адзначыў журналіст.

Ян Карскі (пры нараджэнні Казелеўскі, 1914–2000) у 1939 годзе ўдзельнічаў у абароне Польшчы ад немцаў, трапіў у палон, уцёк з нямецкага цягніка для ваеннапалонных. Здзейсніў таемную паездку ў Францыю з рапартамі для ўраду Польшчы ў выгнанні, што знаходзіўся там, і ўзяў псеўданім Карскі, які пазней стаў яго афіцыйным прозвішчам. Зноў трапіў у палон і зноў уцёк, працаваў у Бюро прапаганды і інфармацыі Галоўнага штаба партызанскай Арміі Краёвай. Таёмна наведаў Варшаўскае гета, пераапрануўшыся ў нямецкага салдата.

Падрыхтаваў даклад пра злачынствы немцаў у Польшчы і генацыд яўрэяў. Даклад быў перададзены ўрадам ЗША і Вялікабрытаніі. У 1943 годзе Ян Карскі сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Франклінам Рузвельтам, якому распавёў пра генацыд яўрэяў. Ён прапанаваў саюзным дзяржавам выставіць Нямеччыне ўльтыматум: калі не спыніцца забойства яўрэяў — будуць бамбардаваныя нямецкія гарады.

Пасля вайны жыў у ЗША, быў прызнаны Ізраілем Праведнікам народаў свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках