Беларус вырасціў шмат бульбы і вырашыў бясплатна ёю падзяліцца
1- 21.09.2026, 19:23
- 1,704
Ён прапануе прыехаць на поле і збіраць.
У краіне ва ўсю моц ідзе збор ураджаю гародніны і карняплодаў.
Сёлета ў многіх добра ўрадзіла бульба.
Некаторыя фермеры нават гатовыя падзяліцца ёю бясплатна.
Мужчына распавёў у Threads, што гатовы аддаць частку ўраджаю.
«Беларусь! Каму патрэбна бульба? Прыязджайце, забірайце колькі хочаце, у нас скончылася месца для захоўвання», – напісаў ён.
І ўдакладніў, што поле знаходзіцца ў аграгарадку Даматканавічы. Паводле яго слоў, гэта крыху менш за дзве гадзіны язды ад Мінска.
