Лукашэнка прагаварыўся пра наступствы санкцый для беларускага калію
2- 21.09.2026, 14:00
- 2,600
Выхад на заходнія рынкі застаецца закрытым.
Лукашэнка вырашыў абвергнуць «грубыя выпады» Захаду і заявіў, што Беларусь не змагла б паставіць на заходнія рынкі калій «нават калі б захацела», піша «Салідарнасць».
— Нікуды не зніклі гэтыя грубыя выпады ў эканамічных адносінах з боку краін Еўрапейскага саюза, Захаду ў цэлым, — заявіў дыктатар на сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта, каментуючы пытанні паставак калію.
Узурпатар вырашыў абвергнуць «грубыя выпады» Захаду і заявіў, што Беларусь не змагла б паставіць на заходнія рынкі калій «нават калі б захацела».
— Нікуды не зніклі гэтыя грубыя выпады ў эканамічных адносінах з боку краін Еўрапейскага саюза, Захаду ў цэлым, — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта, каментуючы пытанні паставак калію.
Ён паведаміў, што «ідзе пераарыентацыя таварапатоку на ўсход».
— Удаецца, не ўдаецца? Якія ў гэтым плане праблемы? — удакладніў кіраўнік.
Апісваючы аптымістычную сітуацыю з беларускім каліем, Лукашэнка прывёў як аргумент нядаўнія перамовы з амерыканцамі. Паводле яго слоў, беларускі бок сам не можа паставіць амерыканцам вялікія аб'ёмы.
— Наколькі я праінфармаваны прэм'ер-міністрам і ўрадам, нам удалося пераарыентавацца на ўсход. Сведчаннем таму з'яўляюцца перамовы з амерыканцамі. І як тут многія крычаць: «Ах, калій!» Мы нават калі б і захацелі кудысьці паставіць на іншыя рынкі, заходнія рынкі, у нас проста няма гэтых аб'ёмаў, усё закантрактавана, — заявіў Лукашэнка.
Прыкметна, што ў нядаўнім каментары The New York Times спецпрадстаўнік ЗША Джон Коул паведамляў, што Вашынгтон спадзяецца, што ЕС усё ж дазволіць Беларусі аднавіць пастаўкі калійных угнаенняў праз Літву.
— Здзелка па калійных угнаеннях знаходзіцца ў вельмі добрым стане, каб забяспечыць іх пастаўкі з Беларусі ў ЗША — менавіта гэтага хоча прэзідэнт Трамп. Сёння я сустрэўся з прэзідэнтам Літвы, а заўтра сустрэнуся з прэзідэнтам Латвіі, каб дасягнуць узгодненай пазіцыі ўсіх бакоў, — заявіў Коул 16 верасня.
Выходзіць, амерыканская адміністрацыя дарэмна стараецца, чамусьці мучыць краіны Балтыі, хоць ніхто, як высветлілася, ні пра што іх не просіць. Толькі дзіўна, што калій патрэбны выключна Трампу, а разлічваецца палітвязнямі Лукашэнка.