21 верасня 2026, панядзелак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША на бераг выкінула 400-кілаграмовую рыбу-месяц

У ЗША на бераг выкінула 400-кілаграмовую рыбу-месяц
Фота: nypost.com

Фотафакт.

Гіганцкую рыбу-месяц вагой 400 кг выкінула на бераг каля горада Уэлфліт у амерыканскім штаце Масачусетс. Пра гэта паведамляе New York Post.

Да таго моманту, калі мясцовы жыхар, які гуляў па пляжы, знайшоў рыбу, яна ўжо загінула. Спецыялісты Альянсу па ахове прыбярэжнай дзікай прыроды Новага Англіі агледзелі тушу і ўзялі ўзоры тканак для даследаванняў.

Мяркуецца, што вялікая рыба апынулася на мелкаводдзі падчас прыплыву, а пасля адліву вярнуцца ў акіян не атрымалася.

Рыба-месяц — самая цяжкая з сучасных касцяных рыб; яна можа важыць да двух тон і дасягаць больш за тры метры ў даўжыню. Цела рыбы моцна сплясканае з бакоў, высокае і амаль круглае, з-за чаго яна падобная да дыска або галавы з плаўнікамі. Хвост як такі ў яе адсутнічае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках