15 кастрычнiка 2026, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінскі лахатрон

11
Пуцінскі лахатрон
Гары Каспараў

Гэта чумны барак, ад якога варта трымацца падалей.

Выніковыя лічбы праведзенага ў Расіі электаральнага лахатрона не маюць ніякага значэння — усе вынікі гэтай пастаноўкі былі напісаныя загадзя. Важнае іншае: галоўнай задачай для Пуціна і яго абслугі гэтым разам была яўка — і яны гэтага не хавалі. Трэба сказаць, што расійская апазіцыя зрабіла ўсё, што ад яе залежала, каб падняць гэтую яўку. Прыкра назіраць, як адсутнасць рэальнага парадку дня і немагчымасць уплываць на працэс прымушаюць нашых калегаў з галавой акунацца ў махлярскія схемы фашысцкай дыктатуры, дапамагаючы ёй дасягаць патрэбнага выніку.

Працяг стратэгіі так званага «Разумнага галасавання» — уся гэтая бязглуздзіца, што прыкрывае жаданне не выпасці з грантавай абоймы, — гэта ўжо не проста імітацыя актыўнасці, а дзейнасць, што наносіць каласальную шкоду. У адрозненне ад папярэдніх эпізодаў палітычнага ідыятызму, у якія расійская апазіцыя ўпадала ў розныя гады, сёння гаворка ідзе пра дапамогу ў апраўданні генацыду ва Украіне і легалізацыі захопу фашысцкім рэжымам украінскіх тэрыторый. Гэта той аспект, на якім Пуцін і расійская прапаганда рабілі асаблівы акцэнт, наўпрост заяўляючы, што гэтыя «выбары» прызваны замацаваць інкарпарацыю часова акупаваных тэрыторый Украіны.

Спробы ўцягнуць людзей у ўдзел у пуцінскім «выбарчым» лахатроне — гэта спекуляцыя на натуральным жаданні нармальнага чалавека хоць неяк выказаць сваё абурэнне. Такіх людзей шмат, і іх жаданне можна зразумець. Аднак агітацыя ісці на выбарчыя ўчасткі і тым самым павышаць яўку — гэта прамая дапамога рэжыму. Для дыктатуры прынцыпова важнае прызнанне яе права праводзіць падобныя працэдуры. Гуляць паводле яе правілаў — значыць прызнаваць яе легітымнасць.

Пуцінскія працэдуры — гэта «свята», на якім мы — чужыя. Гэта чумны барак, ад якога варта трымацца падалей. Адзінае, што сапраўды павінна рабіць расійская апазіцыя, каб называцца апазіцыяй, — дапамагаць Украіне перамагчы і знішчыць гэты рэжым.

Гары Каспараў, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲