20 верасня 2026, Нядзеля, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебскай вобласці заўважылі лася, які выконвае ПДР

3
У Віцебскай вобласці заўважылі лася, які выконвае ПДР
Ілюстрацыйнае фота

Відэа.

У Віцебскай вобласці на відэа трапіў лось, які раптоўна выйшаў да праезнай часткі. Але адразу кідацца праз дарогу жывёла не стала: спынілася каля абочыны, паглядзела па баках і толькі пасля гэтага перабегла трасу.

Ролік апублікавала карыстальніца Threads, зазначыўшы, што відэа знятае ў Віцебскай вобласці.

На паводзіны сахатага хутка звярнулі ўвагу ў каментарыях.

«Выйшаў да праезнай часткі, спыніўся, паглядзеў налева, пераканаўся, што прапускаюць. Асобным пешаходам варта павучыцца ў яго», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Іншы каментатар пажартаваў: «Нават ласі ў Беларусі выконваюць ПДР: паглядзеў налева, пераканаўся ў спыненні транспарту».

Некаторых гледачоў найперш уразілі памеры жывёлы. «Ой, вялізны», «Які прыгажун» — пісалі карыстальнікі.

У каментарыях таксама нагадалі, што сустрэча з лосем на дарозе можа быць небяспечнай, асабліва ў цёмны час сутак. Адзін з карыстальнікаў адзначыў: «Не дай бог у цемры нарвацца».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках