ЗСУ ліквідавалі акцёра з «Мянтоўскіх войнаў»
1- 22.10.2026, 22:02
Акупанту было 50 гадоў.
Расійскі акцёр Яфім Старцаў, які зняўся ў серыяле «Мянтоўскія войны 9», ліквідаваны на фронце ва Украіне. Пра гэта ТАСС паведамілі ў асяроддзі артыста.
«Яфіма не стала, ён загінуў амаль месяц таму, 30 верасня», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле слоў блізкага сябра Старцава, акцёра пахавалі 19 кастрычніка на Гарадскіх Петэргофскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.
Акцёру было 50 гадоў. Ён сыграў ахоўніка Панайотава ў «Мянтоўскіх войнах 9», бандыта ў серыяле «Наш спецназ 3», а таксама здымаўся ў іншых праектах.