22 кастрычнiка 2026, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расія распадзецца на часткі

Зяленскі: Расія распадзецца на часткі
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны назваў умовы для гэтага.

Расія распадзецца на некалькі частак, калі Украіна стане часткай Еўропы. Такую заяву зрабіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у падкасце The Diary of a CEO.

«У чым заключаецца праблема для Расіі? Калі Украіна стане часткай Еўропы, то Расія разваліцца. Яна распадзецца на часткі. Там жыве шмат розных народаў, спавядаюцца розныя рэлігіі, існуюць зусім розныя нацыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы на тэму распаду імперый, прэзідэнт заявіў, што імперыі распадаюцца з-за імкнення людзей да свабоды.

«Чаму імперыі распадаюцца? Бо людзі хочуць быць вольнымі. Людзі жывуць, як рыбы ў акварыуме. Акварыум можа быць велізарным, як Савецкі Саюз, але гэта ўсё роўна акварыум. Паўночная Карэя — меншы акварыум, але гэта таксама акварыум», — заявіў Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што Украіна была інтэлектуальным цэнтрам Савецкага Саюза і заўсёды прымала ўдзел у вытворчасці ракет і ядзернай зброі.

«Украіну называлі «кавальняй талентаў» Савецкага Саюза. Там было так шмат вучоных, інжынераў, універсітэтаў, велізарная інтэлігенцыя. Многія людзі родам з Украіны пасля ўзначальвалі розныя ўстановы і міністэрствы ў Савецкім Саюзе», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Падчас гэтай размовы кіраўнік дзяржавы таксама пацвердзіў інфармацыю СМІ, што ў першыя дні поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну тадышні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і іншыя заходнія лідары прапаноўвалі яму эвакуявацца з Кіева.

Акрамя таго, такую параду прэзідэнту давалі і некаторыя прадстаўнікі ягонага атачэння.

У адказ Зяленскі заклікаў сусветных лідараў да вайсковай дапамогі Украіне.

«Мне патрэбна зброя, а не таксі», — адказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у той момант ён заставаўся працаваць у вельмі глыбокім бамбасховішчы ў Офісе прэзідэнта, адкуль вёў тэлефонныя размовы з амерыканскім прэзідэнтам і іншымі лідарамі, а таксама запісваў відэазвароты да народу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲