20 кастрычнiка 2026, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая тэхніка і «кансервы» з Пуціным: што адбываецца ў Маскве

2
Вайсковая тэхніка і «кансервы» з Пуціным: што адбываецца ў Маскве
Фота: даныя ШІ

Кіраўнік Крэмля пакінуў сталіцу?

У Маскве адбыліся некалькі загадкавых падзей, якія пакідаюць шмат пытанняў. Спачатку 15 кастрычніка каля Крэмля заўважылі ажыўлены рух картэжаў членаў урада, у тым ліку прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна, а таксама сілавікоў. Затым 16 кастрычніка ў бок расійскай сталіцы рухалася калона вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведаміў набліжаны да расійскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».

Учора, 19 кастрычніка, з’явіліся кадры са сустрэчы Пуціна з Мішусціным. Праект называе іх «кансервамі» і намякае, што яны былі знятыя яшчэ на мінулым тыдні.

«Відавочныя "кансервы" пагналі са сустрэчы Мішусціна і Пуціна, якая насамрэч адбылася 15 кастрычніка ўвечары. Улічваючы, што тады картэжы ў Крэмль прыязджалі адзін за адным, такіх "кансерваў" маглі яшчэ нарабіць. Цікава, куды сам Пуцін тады адбыў», — піша Telegram-канал.

Потым праект напісаў, што, магчыма, Пуцін пакінуў Маскву:

«Верагодна, Пуцін яшчэ ў пятніцу адбыў у адну са сваіх рэзідэнцый («Русь» у Цвярской вобласці або, хутчэй, на Валдаі). Паводле слоў відавочцаў, 16 кастрычніка каля 19.00 у Цвярской вобласці быў заўважаны вельмі ўражлівы картэж ледзь не са сродкамі ППА. «Самога «лімузіна 1» у картэжы не было, але вельмі падобна, што гэта былі машыны з суправаджэння прэзідэнта», — распавялі відавочцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲