Хэт-трык Шкурына прынёс «Катовіце» перамогу над «Гурнікам»
- 30.08.2026, 22:18
Беларус забіў два вырашальныя мячы ў дададзены час.
30 жніўня «Катовіце» выйграў у «Гурніка» Забжэ (3:2) у матчы 6-га тура чэмпіянату Польшчы, паведамляе «Трыбуна».
Беларускі форвард «гексы» Ілья Шкурын адгуляў увесь матч і адзначыўся трыма галамі (на 11-й, 90+1-й і 90+10-й хвілінах).
У апошніх 4 матчах Экстраклясы на рахунку 27-гадовага беларуса пяць забітых мячоў і адна галевая перадача.
На дадзены момант «Катовіце» з дзевяццю ачкамі ідзе трэцім у турнірнай табліцы.
Адзначым, што ў жніўні 2020 года Ілья Шкурын падтрымаў пратэсты і адмовіўся гуляць за зборную краіны, пакуль ва ўладзе застаецца Лукашэнка. У 2022 годзе беларус падтрымаў украінцаў, якія змагаюцца за свабоду.