30 жнiўня 2026, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз б'юць рэкорды ўжо двое сутак

1
Чаргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз б'юць рэкорды ўжо двое сутак
ілюстрацыйнае фота

Чарга на выезд у Польшчу скарацілася толькі на 220 легкавых аўтамабіляў.

Чаргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз за двое сутак амаль не скараціліся. Паводле даных Дзяржаўнага памежнага камітэта, у іх стаіць 3241 транспартны сродак.

На 12.15 выезду ў Польшчу чакаюць 1965 легкавых аўтамабіляў. З іх 1395 — у пункце пропуску «Брэст», 270 — у «Бераставіцы», яшчэ 300 — у «Брузгах». У «Брэсце» таксама стаяць 11 аўтобусаў.

Грузавікоў у «Бераставіцы» — 250, у «Казловічах» — 415.

На літоўскім напрамку чарга з 80 легкавых аўтамабіляў і 180 фур у «Каменным Логу» і з 160 легкавых аўтамабіляў і 180 фур у «Беняконях».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках