30 жнiўня 2026, Нядзеля, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў пра ультыматум Кітая Пуціну

4
Прэзідэнт Фінляндыі расказаў пра ультыматум Кітая Пуціну
Аляксандр Стуб

У Пекіне запэўнілі, што ніколі не дазволяць РФ ужыць ядзерную зброю.

Кітай не дазволіць Расіі ўжыць ядзерную зброю супраць Украіны. Максімум, чым Крэмль зможа ўзмацніць вайну, — гэта мабілізацыя, якую чакаюць восенню.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, паведамляе Bild.

Паводле слоў фінскага прэзідэнта, ён размаўляў з высокапастаўленым чыноўнікам Кітая, які запэўніў, што Пекін не дапусціць ядзернага нападу РФ.

«Гэтым летам мяне наведваў міністр замежных спраў Кітая, і я ўзняў гэтае пытанне. Ён сказаў: “Мы ніколі не дазволім, каб гэта адбылося”. І я лічу, што гэта дастаткова эфектыўны стрымліваючы фактар», — адзначыў Стуб.

Ён таксама падкрэсліў, што жаданне Масквы — каб Еўропа баялася іх пагрозы і абмяркоўвала гэта.

«Расія хоча, каб мы, еўрапейцы, сядзелі тут і абмяркоўвалі: ці будзе Расія ўзмацняць эскалацыю? Ці ўжыве Расія ядзерную зброю? Ці нападзе Расія на НАТА і Еўропу?» — сказаў прэзідэнт.

Яшчэ Стуб дадаў: насамрэч Расія можа ўзмацніць вайну толькі адным спосабам.

«Пакуль магчымасці Расіі для эскалацыі даволі абмежаваныя. Адзінае, чым Расія яшчэ можа ўзмацніць эскалацыю, — гэта мабілізацыя. І мабілізацыя, на маю думку, мела б унутрыпалітычныя наступствы для Расіі», — заявіў палітык.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках