Удар РФ па Кіеўскай вобласці: сям'я зняла на відэа сваё выратаванне
3- 29.08.2026, 19:59
- 1,838
На дадзены момант вядома пра гібель 37 чалавек.
Падчас маштабнай дэтанацыі боепрыпасаў на складзе у вёсцы Міла на Кіеўшчыне пасля ўдару расійскіх акупацыйных войскаў у эпіцэнтры выбухаў апынуліся мясцовыя жыхары.
Адна з сем'яў зняла на відэа момант свайго выратавання, які затым быў апублікаваны ў сеціве.
У прыватнасці, на кадрах можна ўбачыць, як людзі пад кананаду выбухаў спрабуюць выехаць на аўтамабілі ў бяспечную зону.
Напярэдадні вораг нанёс удар па месцы захоўвання снарадаў, мін і іншых боепрыпасаў украінскай арміі ў вёсцы Міла, у выніку чаго ўзнік маштабны пажар і адбылася дэтанацыя.
Як паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка, загінулі як мінімум 37 чалавек. Раненні атрымалі 42 чалавекі. Таксама вядома пра дзясяткі пашкоджаных жылых дамоў у Бучанскім раёне.
У суботу ў Генштабе Узброеных Сіл Украіны, каментуючы дэтанацыю боепрыпасаў у вёсцы Міла, заявілі, што Сілы абароны робяць усё магчымае, каб абараніць украінцаў ад варожых атак.
У ведамстве таксама ўказалі на недапушчальнасць размяшчэння складоў са снарадамі паблізу гарадской забудовы і месцаў знаходжання мірнага насельніцтва.