27 жнiўня 2026, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму навічку «Нэшвіла» тэлефанавалі з 29 каманд НХЛ

Беларускаму навічку «Нэшвіла» тэлефанавалі з 29 каманд НХЛ
віталій пінчук

На хакеіста Віталія Пінчука вялося сапраўднае паляванне.

Беларускі форвард «Нэшвіла» Віталій Пінчук распавёў, як ім цікавіліся іншыя клубы Нацыянальнай хакейнай лігі, піша betnews.

— У асноўным тэлефанавалі агенту, бо гэта было па ходзе сезона. Дэн [Мільштэйн] казаў, што 29 каманд з 32.

— А астатнія тры не былі ў курсе, што ты прадаешся?

— Гэта з-за палітычных поглядаў. Ёсць тры каманды, якія не любяць рускіх і беларусаў. А так — амаль усе клубы.

— Як яны спаборнічалі за цябе? Якія прапаноўвалі «плюшкі»?

— Напрыклад, у «Нью-Джэрсі» казалі: маўляў, у нас арэна побач. Няма трэніровачнай — гуляем і трэніруемся на адной і той жа. Не трэба ўвесь час ездзіць па розных. Хтосьці казаў, што клімат у нас добры, горад бяспечны — прыводзіў такі вось аргумент, бо я еду ў іншую краіну з іншым менталітэтам.

— Гэта хто так зваў?

— «Далас», — сказаў Пінчук у выпуску ютуб-канала «Канікулы хакеіста».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках