Падазраваны ў тэракце ў Берліне застрэлены паліцыяй
- 26.07.2026, 20:32
- 3,054
Ён быў ліквідаваны пры спробе затрымання.
Паліцыя Берліна застрэліла 21-гадовага Абдулу Б. — падазраванага ў наездзе на ЛГБТ-парад Christopher Street Day — пры спробе затрымання ў берлінскай адміністрацыйнай акрузе Шпандаў. Пра гэта ўвечары ў нядзелю, 26 ліпеня, са спасылкай на крыніцы паведамілі берлінская і гамбургская газеты Der Tagesspiegel і Die Zeit, піша «Нямецкая хваля».
Нагадаем, у Берліне ўвечары 25 ліпеня белы фургон уехаў у натоўп удзельнікаў штогадовага ЛГБТ-парада Christopher Street Day. Адзін чалавек загінуў, яшчэ 16 атрымалі параненні, трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Паводле даных следства, інцыдэнт адбыўся каля 22:00 у раёне парку Ціргартэн пасля завяршэння асноўнага шэсця. Фургон праехаў па вуліцы Ахорнштайг, збіваючы людзей, пасля чаго ўрэзаўся ў дрэва. Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, кіроўца затым выйшаў з машыны і напаў на мінакоў з нажом. Гэтыя звесткі паліцыя пакуль правярае.
Паліцыя кваліфікавала тое, што адбылося, як тэракт.