Грандыёзнае пабоішча: танкавы штурм РФ пад Ачарэцінам разгромлены
7- 24.07.2026, 13:39
- 31,210
Першае баявое прымяненне Т-72Б3А правалілася.
Пад Ачарэцінам адбылося грандыёзнае танкавае пабоішча. Механізаваны штурм Узброеных Сіл РФ быў разгромлены, расіяне панеслі цяжкія страты.
Чуткі з гэтай нагоды пачалі хадзіць яшчэ ранкам 23 ліпеня, калі ўкраінскі Генштаб апублікаваў сваю штодзённую зводку. У ёй паведамлялася пра страту расіянамі адразу 28 танкаў, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю на гэтым этапе вайны. Старшы лейтэнант Сіл абароны Украіны з пазыўным «Алекс» паведаміў падрабязнасці.
Паводле яго даных, бой адбыўся каля Ачарэціна, што на Данбасе. «Амаль год не бачыў больш-менш значнай колькасці танкаў і БМП праціўніка падчас механізаванага штурму. Але сёння (расіяне — рэд.) вырашылі нагадаць… Браня і асабісты склад былі паспяхова анігіляваныя. Вораг поспеху не меў, 80 % усяго шлаку было разбіта на падыходах да перадавога краю», — распавёў афіцэр.

Хутка былі апублікаваныя кадры разгрому. Відэа выклаў спецназ «Амега» НГУ. «На перадавой нашы FPV-дроны выявілі і абясшкодзілі калону расійскай бранятэхнікі. На відэа — феерычная праца воінаў «Крыла Амегі», — гаварылася ў паведамленні.

Афіцэр Арміі абароны Ізраіля і ваенны аглядальнік Ігаль Левін звярнуў увагу на тое, што ў штурме адбылося першае баявое прымяненне расіянамі сваіх мадэрнізаваных танкаў «Т-72Б3А». «Першае баявое прымяненне танкаў Т-72Б3А з КАЗ «Арэна-М», мадэрнізаванай для супрацьдзеяння FPV-дронам, скончылася няўдала. На відэа — кадры паразы ў карму танка «Т-72Б3А» – КАЗ не спрацавала… Відавочна, што спроба масіраванага прымянення бранятэхнікі РФ аказалася няўдалай», — напісаў ён.