Самай вядомай малпе ў свеце сёння споўніўся год
- 26.07.2026, 20:04
- 1,396
Як змянілося жыццё Панча.
Год таму японская макака Панч застаўся без маці і прыціскаўся да плюшавага арангутана. Цяпер змяніліся яго жыццё і стан заапарка. Аб гэтым паведамляе «Хайтэк».
У нядзелю Панчу споўніцца год. Супрацоўнікі заапарка кажуць, што ён добра падрос, цалкам здаровы і ўсё радзей успамінае пра плюшавага арангутана. Ён зносіцца з суродзічамі, валтузіцца з іншымі малымі і патроху знаходзіць сваё месца ў групе.
Яшчэ нядаўна ўсё было інакш. Маці адмовілася ад яго, статак не прымаў. Адзінай утэхай стала цацка з IKEA. У лютым заапарк горада Ічыкава пачаў выкладаць відэаролікі пра Панча. Няўклюдныя спробы ўліцца ў статак і кадры, дзе ён абдымае плюшавага арангутана, трапілі ў сацыяльныя сеткі. Хэштэг #HangInTherePunch сабраў фанатаў з усяго свету.
Заапарк, які раней прымаў некалькі соцень наведвальнікаў у дзень, стаў кропкай прыцягнення. Да першага дня нараджэння супрацоўнікі выставілі каля 2500 паштовак, што прыйшлі з розных краін. Былі і непрыемныя эпізоды. У маі ў вальер праніклі амерыканскія блогеры, пазней нехта свяціў у жывёл лазернай указкай.
Але галоўны вынік вядомасці — 58 млн іен ахвяраванняў. На гэтыя грошы цалкам абнавілі сістэму кандыцыянавання. У заапарку кажуць, што папулярнасць Панча палепшыла ўмовы для ўсёй групы макак.
Цяпер Панч праводзіць спякотныя гадзіны ў цені і прачынаецца пад вечар. Мясцовыя прыхільнікі прыходзяць да яго рэгулярна. Адна з наведвальніц сказала, што Панч вельмі ўпартны і ніколі не здаецца. Менавіта гэта ў ім і падкупляе.