26 лiпеня 2026, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стуб: Украіна ў наймацнейшай пазіцыі ад пачатку вайны

Стуб: Украіна ў наймацнейшай пазіцыі ад пачатку вайны
АЛЯКСАНДР СТУБ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Прэзідэнт Фінляндыі назваў ключавую ўмову перамогі.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што становішча Украіны на полі бою цяпер больш устойлівае, чым калі-небудзь ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пра гэта ён паведаміў пасля размовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

У сваім паведамленні ў сацыяльнай сетцы X фінскі лідар адзначыў, што бакі абмеркавалі расійскую агрэсію супраць Украіны і далейшыя дзеянні міжнародных партнёраў.

«Пазіцыя Украіны больш трывалая, чым калі-небудзь ад пачатку вайны. Пастаянная падтрымка з боку партнёраў мае вырашальнае значэнне, каб не страціць дынаміку», — заявіў Стуб.

Паводле яго слоў, Украіна застаецца гатовай да мірнага ўрэгулявання.

Уладзімір Зяленскі, у сваю чаргу, падзякаваў прэзідэнту Фінляндыі за падтрымку і падкрэсліў важнасць пастаяннай каардынацыі паміж краінамі.

«Заўсёды прыемна абмяркоўваць з вамі справы. Напярэдадні важнага дыпламатычнага тыдня мы гаварылі пра тое, што можна зрабіць і як гэта ўвасобіць у жыццё ў інтарэсах нашага народа», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках