У Беларусі перавярнуўся аўтамабіль з вайскоўцамі: ёсць загінулыя
41- 24.07.2026, 10:37
- 21,872
14 чалавек у бальніцы.
Міністэрства абароны паведаміла пра дарожна-транспартнае здарэнне, якое забрала жыцці двух вайскоўцаў. Аўтамабіль МАЗ, у якім яны знаходзіліся, перавярнуўся. ДТЗ адбылося на трасе Асіповічы — Баранавічы ў Магілёўскай вобласці.
Паводле звестак ведамства, загінулі малодшы сяржант кантрактнай службы А.В. Шабуневіч і радавой тэрміновай службы К.А. Кіба. 14 чалавек гаспіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці.


Праверку па факце здарэння праводзяць сумесна са Следчым камітэтам і МУС.
У Мінабароны выказалі спачуванні родным і блізкім загінулых.
@charter97.org ДТЗ з вайскоўцамі ў Беларусі #Беларусь #навіны #ДТЗ ♬ арыгінальны гук - Хартыя97