13 чэрвеня 2026, Субота, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сідні Суідні» папрасіла грошы на білет у Беларусь

27
«Сідні Суідні» папрасіла грошы на білет у Беларусь
Сідні Суіні
Фота: Monica Schipper/Getty Images

І абяцае выйсці замуж за беларуса.

Карыстальнік Threads апублікаваў скрыншот паведамлення нібыта ад галівудскай актрысы Сідні Суіні, якая жадае прыехаць у Беларусь, і іранічна пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці падобна яно на спробу махлярства.

На апублікаваным скрыншоце невядомы адпраўнік з амерыканскага нумара прадстаўляецца зоркай серыялаў «Апавяданне служанкі» і «Эйфарыя» Сідні Суіні і просіць грошы на паездку ў Беларусь.

«Прывітанне, я Сідні Суідні гэта мой левы нумар. Я цябе вельмі лав ю. Пашлі мне 800 доларс на білет у Беларусь. Я прыеду і мы пажэнімся. Я сапраўдная», — гаворыцца ў паведамленні нібыта ад зоркі (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

«Падобна на махляроў?» — іранічна пацікавіўся аўтар допісу.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках