13 чэрвеня 2026, Субота, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таму што вас занадта шмат у нашай краіне»

20
«Таму што вас занадта шмат у нашай краіне»

Беларусы патлумачылі расіянцы, чаму да прыезджых з РФ змянілася стаўленне.

Расіянка расказала ў Threads гісторыю паездкі ў мінскім таксі, паведамляе «Салідарнасць».

Паводле яе слоў, кіроўца смяяўся і жартаваў, а калі даведаўся, што пасажыркі з Масквы, паездка працягнулася ў цішыні. Падобная рэакцыя была і ў супрацоўніка Мак.by, адзначыла дзяўчына. У допісе расіянка задалася пытаннем: «Што гэта такое?».

Вось што адказвалі ў каментарыях.

«Чатыры гады не выходзілі са склепа?»

«Як бы вам патлумачыць, каб не пагоршыць...»

«У вас, як у нацыі, падмочаная рэпутацыя».

«Учора літаральна трапілася відэа ў ТТ, дзе паказвалі абстрэлы Кіева і людзей, што сядзелі ў метро. У гэты ж час пад відэа — процьма радасных каментароў кшталту «Прывітанне з Масквы» і г.д. Не ад фэйкавых акаўнтаў, а цалкам рэальных, і жанчын у тым ліку. Я хачу верыць, што нашы суседзі не ўсе такія. Але як вас адрозніць?»

«Справа зусім не ў рэпутацыі, а ў стаўленні да нас. Спачатку прыроўнівалі да Расіі, а тут убачылі, што ў нас можна сядзець у сацсетках без VPN, піць Coca-Cola, хадзіць у казіно, чыста і прыбрана, людзі добрыя, «цэны маленькія» (такія ж, як і ў вас; у нас іншая валюта). Прыезджыя расіяне купляюць у нас кватэры, калі нават мы самі не можам сабе гэтага дазволіць. Смецяць, на дарогах што хочаш учыняюць, спрабуюць разлічвацца сваімі рублямі і смяюцца з нашай мовы. Я не прыроўніваю ўсіх, але большасць…»

«Мне здаецца, расіяне хутчэй звар’яцеюць не ад санкцый, а ад стаўлення беларусаў».

«Бо вас апошнім часам занадта шмат у нашай краіне. І вядзеце вы сябе найчасцей так, што не хапае толькі пахрюкаць. Да таго ж вас жа адразу відаць: «гаспадары жыцця» з барсеткаю на паясе, якія зусім забыліся на словы «прабачце», «калі ласка», «дзякуй». Вось і склалася такая рэпутацыя. І зачапляе нават тых, хто паводзіць сябе па-людску».

Адзін з каментатараў напісаў, што яму «сорамна за так званых «талерантных беларусаў»». Яму адказалі так:

«А як асабіста вы ставіцеся да таго, што адбываецца ва Украіне? Мой бацька ў 20 гадоў вярнуўся з ВАВ інвалідам, у 45 памёр, у маёй маці падчас ВАВ загінулі два браты, якіх яна вельмі любіла, памерла дзіця. Як вы думаеце, як я стаўлюся да вайны і агрэсараў? Так, я ў гэтым пытанні не талерантная. Можаце і далей сораміцца».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках