Беларускія лекары ўцякаюць з краіны
1- 15.06.2026, 15:30
- 1,756
Толькі ў адной бальніцы невялікага польскага горада працуе 20 беларусаў.
Карыстальнік Threads пад нікам trooper_an распавёў пра планы сваіх сяброў пераехаць з Беларусі.
«Патэлефанаваў знаёмы лекар з Беларусі, распытваў, як тут і што, — піша ён. — Хутка сюды пераязджае, сказаў, што ў бальніцу, куды едзе працаваць, едуць яшчэ 12 беларусаў. І гэта толькі ў адну бальніцу».
Іншыя карыстальнікі падзяліліся падобнымі гісторыямі і расказалі пра сваё стаўленне да эміграцыі кваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі ў Польшчу. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Жыву ў горадзе да 100 тысяч, жонка — лекар. З нашых знаёмых беларусаў амаль усе лекары, яе калегі тут. Мінімум чалавек 40. У суседнім горадзе на 40 тысяч насельніцтва ў бальніцы мінімум 20 беларускіх лекараў.
— Поспехаў на новым месцы. А лукафашысцкаму аграрэйху задумацца пра свае паводзіны. Місія немагчымая, але тым не менш.
— Няхай рыхтуе кішэні, сейф і рахункі ў банках — будзе багатым чалавекам, лекары ў Польшчы зарабляюць вельмі шмат.
— Дык чаму не ехаць, калі з вопытам 10–15 гадоў падчас кавіду мелі даплаты па 35–40 тысяч.
— Лекар з вопытам 30 гадоў у Польшчы — загадчык аддзялення плюс свая практыка. 90–120 тысяч злотых — агульны даход.
— Вельмі здорава, рада за беларускіх лекараў!