15 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як без бензіну жыць?»

5
«Як без бензіну жыць?»

Жыхар Наварасійска запісаў эмацыйнае відэа пра паліўны калапс у горадзе.

Следам за акупаваным Крымам маштабны паліўны і інфраструктурны калапс ахапіў прыбярэжныя рэгіёны самай Расійскай Федэрацыі. У прыватнасці, у Краснадарскім краі РФ мясцовыя жыхары скардзяцца на поўную адсутнасць аўтамабільнага паліва на запраўках і рэгулярныя адключэнні асноўных камунальных паслуг.

Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», у сетцы з'явіўся эмацыйны відэазварот жыхара Наварасійска, які ў нецэнзурнай форме апісвае рэальны стан жыццезабеспячэння ў горадзе. Расіянін адзначае, што насельніцтва ўжо прызвычаілася да пастаяннай адсутнасці вады, святла і інтэрнэту, аднак знікненне паліва цалкам паралізавала горад.

Паводле слоў аўтара відэа, ён быў вымушаны аб'ехаць мноства аўтазаправачных станцый, але так і не здолеў знайсці бензін.

«Ну, х#й з ім, мы ў Наварасійску без вады жыць навучыліся, бл#ць, без святла жыць навучыліся, без інтэрнэту жыць навучыліся, бл#ць, без усяго нах#й, усе падладжваемся, але, бл#ць, без бензіну нах#й, як, бл#ць, жыць увогуле? Ні на адной запраўцы няма бензіну, што рабіць, бл#ць? Якія ёсць лайфхакі, каб без бензіну жыць? Які дадатак трэба спампаваць, бл#ць? Як на#баць сістэму? Я ўжо ў ах#е, калі шчыра. Я сем заправак аб'ехаў, у горадзе няма ніводнай запраўкі з бензінам», — абураецца расіянін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках