Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу
13- 15.06.2026, 15:10
- 2,752
Сустрэчу прапаноўвалася правесці з удзелам лідараў ЗША і ЕС.
Украіна накіравала запыт на асабістую сустрэчу прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з крэмлёўскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным падчас саміту «Вялікай сямёркі». Пра гэта паведаміў сам Зяленскі, перадае Reuters.
Падкрэсліваецца, што сустрэчу прапаноўвалася правесці з удзелам лідараў ЗША і Еўрапейскага саюза.
«Там будуць прысутнічаць Трамп (прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, — рэд.) і Макрон (прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, — рэд.), то-бок еўрапейцы плюс Амерыка. Гэта добрая магчымасць сустрэцца ўсім разам», — заявіў Зяленскі.
Праўда, паводле слоў прэзідэнта, РФ чарговы раз прадэманстравала, што яна не гатовая да дыялогу пра завяршэнне вайны.
Паводле слоў прэзідэнта, ЗША пагадзіліся запрасіць Пуціна на сустрэчу, якая павінна была пачацца ўжо ў гэты панядзелак. Таксама ўкраінскі чыноўнік паведаміў, што Зяленскі агучваў гэтае прапанаванне прэзідэнту Францыі Макрону. Акрамя таго, Украіна перадала запрашэнне непасрэдна расійскім калегам. Аднак выразнага адказу так і не паступіла.