14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іране нарэшце прызначылі дату пахавання Алі Хаменеі

У Іране нарэшце прызначылі дату пахавання Алі Хаменеі

Яго ліквідавалі некалькі месяцаў таму.

У Іране абвясцілі даты пахавання вярхоўнага лідара Алі Хаменеі, які загінуў напрыканцы лютага ў выніку ўдараў ЗША і Ізраіля. Жалобныя цырымоніі пачнуцца 4 ліпеня ў Тэгеране, а пахаваюць спачылага аятолу 9 ліпеня ў ягоным родным горадзе Машхадзе, паведамляе Reuters са спасылкай на іранскія дзяржаўныя СМІ.

Раней пахаванні Хаменеі планавалі правесці на пачатку сакавіка, аднак іх адклалі на нявызначаны тэрмін. Афіцыйна ўлады Ірана тлумачылі гэта лагістычнымі цяжкасцямі і неабходнасцю падрыхтавацца да прыезду вялікай колькасці людзей з усёй краіны.

Паводле СМІ, прычынай пераносу маглі стаць і меркаванні бяспекі. Незадоўга да гэтага міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац заявіў, што любы новы лідар Ірана, які працягне палітыку супраць Ізраіля, стане мэтай для ліквідацыі.

86-гадовы Алі Хаменеі загінуў 28 лютага, у першы ж дзень сумеснай ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. Ён узначальваў Ісламскую Рэспубліку з 1989 года. Пасля гібелі аятолы пасаду вярхоўнага лідара Ірана заняў яго сын Маджтаба Хаменеі, які таксама пацярпеў падчас удару па Тэгерану.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках