Беларускае дэрбі ў чэмпіянаце Балгарыі: ЦСКА перамог ЦСКА 1948
1- 9.05.2026, 11:42
У гасцей беларускі брамнік Фёдар Лапоухаў і паўабаронца Макс Эбонг правялі ўвесь матч.
У матчы 33-га тура чэмпіянату Балгарыі ЦСКА 1948 прымаў ЦСКА. Сустрэча ў Сафіі завершылася перамогай гасцей з лікам 1:0, піша pressball.by.
ЦСКА 1948 — ЦСКА — 0:1
Гол: 0:1 — Брахімі (58, пас — Это’о).
У складзе гаспадароў беларускі абаронца Ягор Пархоменка знаходзіўся ў запасе.
У гасцей беларускі брамнік Фёдар Лапоухаў і паўабаронца Макс Эбонг правялі ўвесь матч. Абодва футбалісты атрымалі папярэджанні ў дададзены арбітрам час.
Дзякуючы перамозе ў актыве ЦСКА цяпер 62 ачкі. Клуб зраўняўся па ачках з ЦСКА 1948, абышоўшы суперніка па дадатковых паказчыках.