7 траўня 2026, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ
Ягор Барыкаў

Мінскае «Дынама» засталося без важнага гульца.

Клуб «Юта Маммот» з Солт-Лэйк-Сіці абвясціў пра падпісанне кантракта з Ягорам Барыкавым, паведамляе hockey.by.

Беларускі нападнік Ягор Барыкаў падпісаў уступны кантракт з «Ютай» на тры гады.

На драфце НХЛ 2025 года нападнік быў абраны «Маммотам» у 4-м раўндзе пад агульным 110-м нумарам.

20-гадовы Ягор Барыкаў пачынаў займацца хакеем у школе жлобінскага «Металурга». У сезоне 2022/2023 выступаў у Маладзёжнай хакейнай лізе за «Дынама-Шыннік» з Бабруйска, а ў 2023 годзе атрымаў шанец, пачаўшы гуляць за мінскае «Дынама» ў КХЛ. Спачатку падпісаў пробны кантракт, а потым — поўнавартасны кантракт да 2026 года.

Сваю першую шайбу ў КХЛ тады 18-гадовы Барыкаў закінуў у лістападзе 2023 года ў матчы супраць амскага «Авангарда», стаўшы самым маладым аўтарам гола ў гісторыі мінскага «Дынама». У тым жа годзе яго ўпершыню выклікалі ў нацыянальную зборную Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках