4 траўня 2026, панядзелак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўчарка ратавальнікаў у Мінску пакусала некалькі чужых сабак

9
Аўчарка ратавальнікаў у Мінску пакусала некалькі чужых сабак

Інцыдэнт адбыўся на беразе Цнянкі.

Службовы сабака ратавальнікаў у Мінску пакусаў некалькі іншых сабак. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 3 мая, на беразе Цнянкі. Гэта папулярнае сярод мінскіх адпачывальнікаў месца.

Чытачка выдання Оnliner паведаміла, што гуляла са сваёй сабакай па «Лэйксайд-парку», калі на яе гадаванца напаў сабака, «які збег з цэнтра МНС». Дзяўчына расказала, што службовы сабака МНС пакусаў як мінімум трох сабак. Яе сабака з пераломам чатырох рэбраў і пракусам лёгкіх трапіў у клініку.

Дзяўчына кажа, што сабака быў на самавыгуле, без намордніка.

У МНС пацвердзілі, што такі выпадак меў месца. Ратавальнікі сказалі, што падтрымліваюць кантакт з гаспадарамі пацярпелых сабак і прапанавалі ім дапамогу, у тым ліку фінансавую. Пацярпелай мальтыйскай балонцы спатрэбілася пераліванне крыві: донарам стаў сабака, які напаў.

Дарэчы, парода вартаўнічага сабакі — сярэднеазіяцкая аўчарка. У МНС кажуць, што ён ужо пяць гадоў ахоўвае «рэжымны аб’ект».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках