22 траўня 2026, Пятніца, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка спыніла прэс-канферэнцыю на Ралане Гарос з-за памеру прызавых

3
Сабаленка спыніла прэс-канферэнцыю на Ралане Гарос з-за памеру прызавых
Фота: Getty Images

Беларуска заявіла, што пратэстуе дзеля іншых тэнісістаў.

Першая ракетка свету Арына Сабаленка спыніла прэс-канферэнцыю перад стартам Ралана Гароса — другога ў сезоне турніру Вялікага шлема — у знак пратэсту супраць памеру прызавых. Як паведамляе Sky Sports, да акцыі далучыліся іншыя вядучыя тэнісісты: лідар мужчынскага тура Яннік Сінер і амерыканка Кока Гаўф, якая займае чацвёртае месца ў жаночым рэйтынгу.

3 мая група з 20 вядучых тэнісістаў распаўсюдзіла супольную заяву, у якой падвергла крытыцы арганізатараў парыжскага «мэйджара». Пазней Сабаленка не выключыла, што топавыя гульцы абвесцяць байкот.

«Справа не ўва мне, — патлумачыла Арына Сабаленка на прэс-канферэнцыі. — Справа ў тых тэнісістах, якія стаяць ніжэй у рэйтынгу. Яны пакутуюць. А я, як першая ракетка свету, адчуваю, што павінна змагацца за іх». Яна дадала, што такім чынам тэнісісты «проста спрабуюць змагацца за справядлівую долю». «Мы ўсе вас цэнім і паважаем, — звярнулася яна да журналістаў. — Справа не ў вас. Мы проста хацелі данесці свой пункт гледжання».

У бягучым сезоне прызавы фонд Ралана Гароса павялічылі на 9,5% і ён складзе €61,7 млн. Аднак даходы ад правядзення чэмпіянату перавысяць €400 млн. Гульцы жадаюць атрымліваць не менш за 22% даходаў, што генеруюцца турнірамі Вялікага шлема. Прыблізна такая доля ім належыць на большасці турніраў, якія праводзяцца Асацыяцыяй тэнісістаў-прафесіяналаў і Жаночай тэніснай асацыяцыяй. Іншымі словамі, у выпадку з французскім мэйджарам яны лічылі б справядлівым прызавы фонд у €88 млн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках