24 траўня 2026, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк анансаваў запуск у зварот новай банкноты

14
Нацбанк анансаваў запуск у зварот новай банкноты

Новыя купюры з'явяцца з 1 чэрвеня.

З 1 чэрвеня ў Беларусі ўводзіцца ў зварот новая банкнота наміналам 200 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік Нацбанка Раман Галоўчанка, паведаміла прэс-служба ведамства.

Выпуск новых купюр адбываецца «ў рамках планавых мерапрыемстваў па актуалізацыі дызайну і ахоўнага комплексу банкнот узору 2009 года, а таксама замены зношаных і пашкоджаных банкнот на прыдатныя да звароту».

Банкнота наміналам 200 рублёў працягне серыю раней абноўленых купюр меншага наміналу, уведзеных у зварот у 2019—2022 гадах.

«Новую банкноту пакажам пазней, але ўжо цяпер можам сказаць, што змены ў дызайне ёсць», — заявілі ў Нацбанку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках