15 чэрвеня 2026, панядзелак, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзіцелям маршрутак варта быць напагатове

1
Вадзіцелям маршрутак варта быць напагатове

Гэта тычыцца і пасажыраў.

ДАІ Мінскай вобласці з 15 чэрвеня арганізавала прафілактычныя рэйды дзеля папярэджання парушэнняў з боку вадзіцеляў маршрутак.

Прафілактычнае мерапрыемства будзе праводзіцца чатыры дні — да 18-га чысла.

У зоне асаблівай увагі інспектараў — выяўленне няспраўных мікрааўтобусаў на маршрутах, парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, выпадкаў праезду на чырвонае святло.

Акрамя таго, падчас рэйдаў правераць, ці не перавышаюць вадзіцелі дазволеную хуткасць.

Таксама інспектары будуць сачыць за тым, каб усе пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а салон не быў перапоўнены звыш колькасці пасадачных месцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках