Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага
9- 22.04.2026, 12:53
- 2,080
Кіраўнік Крамля захапляецца савецкім палачом.
Пуцін прысвоіў Акадэміі ФСБ імя Фелікса Дзяржынскага, як вынікае з яго ўказа, апублікаванага на сайце Крамля. Папярэдніца Акадэміі — Вышэйшая школа КДБ — таксама насіла гэтае імя.
Навучальную ўстанову перайменавалі, зыходзячы з «заслуг асабовага складу» акадэміі і «выдатнага ўкладу ў забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі» Фелікса Дзяржынскага, гаворыцца ў дакуменце.
Імя Фелікса Дзяржынскага з 1962 па 1992 год насіла Вышэйшая школа КДБ. У 1992 годзе яе перайменавалі і яна атрымала сваю сучасную назву.
Як адзначае журналістка Фарыда Рустамова, гэта, верагодна, першы выпадак, калі Пуцін публічна дае ацэнку асобе Дзяржынскага — заснавальніка і кіраўніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, якая існавала на пачатку ХХ стагоддзя. На змену ёй затым прыйшоў НКВД, а пазней — КДБ і ФСБ, адзначыў сайт The Insider.