Беларуска звярнулася да кіроўцаў з Расіі, якія «прывыклі падрэзаць»
13- 22.04.2026, 13:18
- 5,488
Відэафакт.
Беларуска пад нікам bachinskayanika расказала ў TikTok пра інцыдэнт, які здарыўся з ёй на праспекце Дзяржынскага ў Мінску. Па яе словах, кіроўца з Расіі «падрэзаў» яе аўтамабіль, парушыўшы правілы дарожнага руху. У якасці пацвярджэння сваіх слоў яна выклала відэа, заўважыў сайт Charter97.org.
«Я хацела звярнуцца да кіроўцаў з Расіі, якія прывыклі падрэзаць усіх запар, — кажа яна. — Проста лічу, што ўсе павінны ім саступаць.
Прабачце, але вы не ў Расіі, вы ў Беларусі. Калі ласка, так не рабіце, бо яшчэ імгненне — і здарылася б аварыя. Мала таго, што чалавек мяне падрэзаў, дык ён у адказ на мой сігнал проста затармазіў, маўляў, „павучае мяне“.
Я проста спусцілася з моста, цяпер мне трэба падняцца на мост, і проста з’яўляецца машына і лічыць, што яна павінна праехаць першай».