22 красавiка 2026, Серада, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі яшчэ два НПЗ спынілі працу пасля ўдараў дронаў

У Расіі яшчэ два НПЗ спынілі працу пасля ўдараў дронаў

Абодва заводы належаць кампаніі «Раснафта».

У Расіі пасля атакі беспілотнікаў спынілі працу адразу два нафтаперапрацоўчыя заводы, што належаць кампаніі «Раснафта». Гаворка ідзе пра Туапсінскі і Навакуйбышаўскі НПЗ.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле слоў суразмоўцаў Reuters, Туапсінскі НПЗ, які адзіны на чарнаморскім узбярэжжы Расіі, спыніў працу яшчэ 16 красавіка пасля атакі беспілотнікаў на порт Туапсэ. Паўторны ўдар па аб’екце адбыўся 20 красавіка.

У выніку атак былі пашкоджаныя інфраструктура порта і рэзервуары з нафтай. Дым ад пажару, паводле звестак крыніц, да аўторка расцягнуўся прыкладна на 300 км і дасягнуў Стаўрапаля.

З-за немагчымасці адгрузкі прадукцыі Туапсінскі НПЗ спыніў адзіную ўстаноўку першаснай перапрацоўкі нафты магутнасцю 12 млн тон у год.

Таксама, паводле звестак суразмоўцаў агенцтва, 18 красавіка спыніў працу Навакуйбышаўскі НПЗ магутнасцю 8,3 млн тон у год.

Прадпрыемства падвергнулася атацы ў суботу, пасля чаго былі выведзеныя з эксплуатацыі абедзве ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты — АВТ-11 і АВТ-9.

У мінулым годзе завод вырабіў 1,1 млн тон бензіну, 1,6 млн тон дызельнага паліва і 1,3 млн тон мазуту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках