22 красавiка 2026, Серада, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк паведаміў пра выпуск манеты, якая будзе важыць 1,5 кілаграма

6
Нацбанк паведаміў пра выпуск манеты, якая будзе важыць 1,5 кілаграма

Яе кошт — 1000 рублёў.

Нацыянальны банк Беларусі абвясціў пра выпуск у зварот незвычайнай манеты вагой 1,5 кілаграма, паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.

З 23 красавіка ў продажы з'явіцца памятная манета «Кітайскі каляндар», якая адрозніваецца адразу некалькімі характарыстыкамі: яна мае 12-вугольную форму, важыць паўтара кілаграма, мае буйны намінал — 1000 беларускіх рублёў і дыяметр 160 мм.

Манета выраблена з срэбра 925-й пробы і будзе выпушчана абмежаваным тыражом усяго 500 экзэмпляраў. Набыць яе ў касах Нацбанка можна будзе па цане 23 тысячы рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках